Аляксандр Цімафееў («Ташкент»)
У выніку падвойнага выбуху цяжка паранены, і цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі, Аляксандр Цімафееў, на мянушку «Ташкент».
Ён адказвае ў прарасейскіх сепаратыстаў Данецку за збор падаткаў.
Паводле прэсавай службы баевікоў, выбухоўка была закладзеная ў аўтамабіль Цімафеева, аднак у выніку пацярпелі і асобы побач з месцам здарэння. Пашкоджанні рознай ступені атрымалі восем чалавек.
Аляксандр Цімафееў ваяваў на ўсходзе Украіны ад самага пачатку баявых дзеянняў, у тым ліку ўдзельнічаў у баях за Данецкі аэрапорт. З канца 2014-га года ачоліў у ДНР ведамства па збору падаткаў.
Сюжэт праграмы «Вот так» пра падтрымку Крамлём сепаратыстаў Данбасу
Менш чым за год на ўсходзе Украіны забітыя некалькі лідараў прарасейскіх сепаратыстаў, сярод якіх – вядомыя сваёй жорсткасцю палявыя камандзіры з пазыўнымі «Гіві» ды «Матарола».
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu