Прэзідэнт Чылі Сэбаст’ян Піннера заклікаў усіх міністраў сысці ў адстаўку. Прычынаю для такога кроку прэзідэнт краіны назваў неабходнасць «ісці насустрач новым патрабаванням». Акрамя таго палітык заявіў, што мае намер зняць рэжым надзвычайнага становішча, паведамляе DW.com
Масавыя пратэсты ў Чылі распачаліся ў сярэдзіне кастрычніка ў выніку павышэння коштаў за праезд у грамадскім транспарце і агульнай незадаволенасці эканамічнымі і сацыяльнымі праблемамі. Сумарна на мітынгі выходзілі адначасова больш за мільён асобаў. Пратэстоўцы патрабавалі павысіць заробкі і пенсіі, знізіць кошты на лекі. Пазней людзі запатрабавалі адстаўкі кіраўніка дзяржавы.
У выніку прэзідэнт краіны пайшоў насустрач патрабаванняў і адмяніў рашэнне пра павышэнне коштаў на праезд у метро, але гэта не спыніла пратэстоўцаў.
Падчас беспарадкаў загінулі 19 асобаў, 585 атрымалі раненні, яшчэ амаль 3 тысячы былі арыштаваныя.
СК belsat.eu