У Бразіліі арыштаваны паўсотні паліцэйскіх за супрацу са злачыннымі групоўкамі


У бразільскім штаце Сан-Паўлу сілавікі арыштавалі 48 супрацоўнікаў вайсковай паліцыі. Затрыманых падазраюць у супрацоўніцтве з мясцовай злачыннай групоўкай «Першае камандаванне сталіцы».

Паводле звестак парталу UOL, усяго наглядальныя органы выпісалі ордэр на арышт 54 праваахоўнікаў, аднак месцазнаходжанне шасцярых пакуль не ўдалося вызначыць. У аперацыі па пошуку падазраваных прымаюць удзел больш за 400 супрацоўнікаў праваахоўных органаў краіны.

Следства падазрае ўсіх фігурантаў справы ў карупцыі, вымагальніцтве і кантрабандзе наркотыкаў, а таксама ў злачыннай змове і перавышэнні паўнамоцтваў.

Як адзначае UOL, у рамках гэтага расследавання праводзяцца ператрусы яшчэ ў некалькіх бразільскіх муніцыпалітэтах.

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў