У адрозненне ад каляндарнага, грыбны год не завяршыўся. У Белавежскай пушчы да гэтага часу растуць грыбы. У прыватнасці, у лесе ёсць вешанкі, паведамляе сайт Нацыянальнага парку.
Самая нізкая тэмпература ў снежні мінулага году на метэастанцыі Белавежскай пушчы склала 1,11 градусаў цяпла. У выніку зімой, нават пасля навагодніх святаў працягваюць расці вешанкі.
Вешанка звычайная (Pleurotus ostreatus) – ядомы грыб, шырока распаўсюджаны ў лясах умеранай зоны. Вешанка з’яўляецца грыбам-сапрафітам, якія знішчаюць драўніну, таму шукаць іх трэба не ў траве, а на ствалах і пнях.
СК belsat.eu