26 чэрвеня ля беларускага консульства ў Беластоку прайшоў пікет супраць парушэння правоў чалавека ў Беларусі.
Арганізатары заклікалі выказаць салідарнасць з беларусамі, якія не пабаяліся пратэставаць супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У акцыі прынялі ўдзел некалькі 150-200 чалавек.
Акцыі салідарнасці адбываюцца на гэтым тыдні ў шмат якіх гарадах Еўропы і свету. Гэта рэакцыя на апошнія падзеі ў Беларусі: масавыя затрыманні ўдзельнікаў мірных вулічных акцыяў, палітычна матываваныя арышт, запалохванне і гвалт у дачыненні апанентаў уладаў.
ІІ belsat.eu