Новы інцыдэнт здарыўся ў беларускім войску. У 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе страціў вока адзін з вайскоўцаў.
Як паведамляе NEXTA, дэсантнік выстраліў у вока свайму саслужыўцу. Дзякуючы таму, што зарад быў халастым пацярпелы не загінуў, але застаўся без вока.
Ён будзе камісаваны.
Пакаранне для вінаватага будзе залежыць ад абставінаў інцыдэнту і ці быў стрэл наўмысным.
Міністэрства абароны пакуль нічога не паведамляе пра здарэнне.
МГ belsat.eu