У Беларусі патаннее аўтамабільнае паліва


Аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 12 красавіка патаннее на 1 капейку. Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе «Белнафтахіму».

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе «Белнафтахіма», з 12 красавіка 2020 года бензін АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1,72 рубля, АІ-95-К5-Еўра – 1,82 руб., АІ-98-К5-Еўра – 2,04 руб., дызельнае паліва – 1,82 руб.

Мінулы раз кошты на паліва змяняліся 1 сакавіка. Тады цану бензіну АІ-92-К5-Еўра зафіксавалі на ўзроўні 1 руб. 73 кап., АІ-95-К5-Еўра – 1 руб. 83 кап., АІ-98-К5-Еўра – 2 руб. 5 кап., а дызельнага паліва на ўзроўні 1 руб. 83 кап.

ВІДЭА
Беларусы прыйшлі да «Белнафтахіма», каб спытаць пра кошты на паліва
2020.02.25 13:19

Нагадаем, напачатку сакавіка сусветныя цэны на нафту абваліліся больш чым на 30%. Гэта было самае імклівае падзенне кошту нафты пасля 1991 году, калі была вайна ў Персідскай затоцы.

Hавiны
Кошт нафты абваліўся да $ 31. Такога падзення не было амаль 30 гадоў
2020.03.09 07:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў