Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя звесткі па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.
Па стане на 4 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 63 270 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 273 выпадкі.
«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 418 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.
Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 412 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 6 чалавек.
За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі больш за 50 тысяч пацыентаў. Агулам у краіне праведзена больш за мільён тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.
КА belsat.eu