Агулам у краіне па стане на 27 чэрвеня медыкі зарэгістравалі 61 095 заражэнняў каронавірусам, паведамляе Мінздароўя.
У Беларусі па стане на 27 чэрвеня ачунялі і выпісаныя 44 126 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
Агулам у нашай краіне зарэгістравалі 61 095 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. За дзень у Беларусі выявілі 382 новыя выпадкі каронавірусу.
Усяго медыкі зрабілі 959 880 тэстаў.
«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 377 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай, каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаецца ў паведамленні Мінздароўя.
СК belsat.eu