Бюро выканаўчага камітэту асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» прыняла рашэнне аб пераносе матчу 4-га тура першай лігі паміж клубамі «Гомель» і дзяржынскі «Арсенал».
Гульня мусіла адбыцца ў Гомлі на стадыёне «Цэнтральны» 10 траўня ў 17:00. Але кіраўніцтва футбольнай федэрацыі вырашыла перанесці матч на больш позні тэрмін.
«Дадзенае рашэнне прынятае ў сувязі з тым, што ў аднаго з футбалістаў дзяржынскага «Арсенала» падазрэнне на наяўнасць віруса COVID-19», – адзначаецца на сайце федэрацыі.
У заяве БФФ гаворыцца, што федэрацыя працягвае прымаць прафілактычныя меры па барацьбе з каронавірусам. На стадыёнах ёсць пункты з антысептыкамі, на ўваходах заўзятарам вымяраюць тэмпературу цела, на трыбунах выкарыстоўваецца рассаджвання гледачоў у шахматным парадку.
Нагадаем, Беларусь – адзіная еўрапейская краіна, якая не спыніла футбольны чэмпіянат ва ўмовах пандэміі каронавіруса.
ІІ belsat.eu