У Беларусі абралі культурную сталіцу на 2020 год


Калегія Міністэрства культуры Беларусі 25 красавіка прыняла рашэнне пра наданне статуса «Культурная сталіца года» у 2020 годзе гораду Ліда. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.

Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца года» праводзіцца з 2010 года. Першым гэты статус атрымаў горад Полацк. Затым былі Гомель (2011), Нясвіж (2012), Магілёў (2013), Горадня (2014), Берасце (2015), Маладзечна (2016), Бабруйск (2017), Наваполацк (2018) і Пінск (2019).

Hавiны
Абраны праект помніка князю Гедыміну ў Лідзе 
2018.02.16 14:22

Цягам года ў рамках акцыі ў Лідзе плануецца рэалізаваць музейна–асветніцкі праект «Замак Гедыміна – сведка мінуўшчыны», маладзёжны фестываль андэграўнднага мастацтва «Нетыповы PARADIS», абласны фестываль маладзёжных субкультур «Моладзевая хваля», адкрыты фестываль – конкурс мастацкай творчасці «Арт–тэрыторыя» і іншыя культурныя падзеі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў