У Беларусь паставяць экспрэс-тэсты на каронавірус


У бліжэйшы час у Беларусі з’явяцца кітайскія экспрэс-тэсты на каронавірус COVID-19. Пра гэта паведаміла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан у эфіры тэлеканалу СТВ.

«Кітайская Народная Рэспубліка нам перадае 1008 панэляў для пастаноўкі экспрэс-тэстаў. Таму ў бліжэйшы час у нас будуць і экспрэс-тэсты», – сказала намесніца міністра.

Паводле яе, час ад тэставання да атрымання выніку складае ад чатырох гадзін да содняў. «Сістэма абсалютна спраўляецца. Калі нам неабходна будзе яшчэ дадаць нейкія лабараторыі, на сённяшні момант прапрацаванае пытанне рэзервовых», – сказала Алена Богдан.

Hавiны
«Будзьце, калі ласка, дома». Беларускія лекары далучыліся да сусветнага флэшмобу
2020.03.22 12:37

Яна падкрэсліла, што ў Беларусі наладжанае ўзаемадзеянне не толькі з САЗ, але і іншымі замежнымі калегамі, у тым ліку і з Кітаю ды Італіі.

«Таму з улікам усяго гэтага досведу была распрацаваная інструкцыя дыягностыкі і вядзення пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй, пачынаючы з бессімптомнага носьбіцтва і заканчваючы лячэннем, калі гэта спатрэбіцца, цяжкіх пнеўманіяў з выкарыстаннем дыхальнага абсталявання», – дадала намесніца міністра.

Яна адзначыла, што ў Беларусі ёсць больш за 80 тыс. ложкамесцаў для прыёму пацыентаў, больш за 2 тыс. апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, 1,5 тыс. наркозна-дыхальных апаратаў. Створаныя неабходныя запасы лекаў і ахоўнай вопраткі для лекараў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў