У Баранавічах выпадкова загінула малое дзіця. Пра гэта паведамляе газета «Наш Край» са спасылкай на свае крыніцы ды на сведкаў затрымання вінаватага.
Трагедыя здарылася 20 лютага ў адным з дамоў у баранавіцкім мікрараёне Бараўкі. Маці ездзіла па справах у Менск, а калі вярнулася, то знайшла мужа ў ложку п’яным, які ляжаў на мёртвым дзіцяці.
Жанчына выклікала міліцыю і хуткую. Мужчыну затрымалі.
Сямʼя, у якой адбылася трагедыя, шматдзетная. У ёй выхоўваецца яшчэ чацвёра дзяцей.
МГ belsat.eu