У матулі бабруйскай журналісткі Марыны Малчанавай 7 кастрычніка прайшоў ператрус паводле крымінальнай справы па падпалу апорнага пункту ў Бабруйску, распавяла журналістка belsat.eu.
«Шукалі мяне. Нічога не забралі, бо ў мамы няма чаго забіраць», – кажа журналістка.
«Я нармальна сябе пачуваю, але не ведаю чаго надалей чакаць. Не хаваюся і не збіраюся. Чаму я мушу хавацца? Я не маю дачынення да гэтага падпалу», – гаворыць Марына.
Паводле звестак Малчанавай, зараз такія ператрусы будуць праходзіць у кожнага, каго затрымалі ў Бабруйску 4 кастрычніка.
6 кастрычніка вобшук па гэтай жа справе прайшоў у журналіста «Вечернего Бобруйска» Дзяніса Носава. У яго забралі тэхніку.
AA belsat.eu