У Бабруйску затрымалі актывістку БХД Таісію Кабанчук


У Бабруйску людзі ў цывільным затрымалі каардынатара аргкамітэту па стварэнню партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Таісію Кабанчук.

Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла бабруйская журналістка Марына Маўчанава.

«У Бабруйску затрымалі каардынатара БХД па горадзе Таiсiю Кабанчук. Некалькі мужыкоў у цывільным затаўкалі яе ў машыну без нейкіх апазнавальных знакаў і павезлі ў УУС», – паведаміла яна.

Таісія Кабанчук была адной з заяўніц акцыі да 100-годдзя БНР у Бабруйску на 24 сакавіка, але з прычыны таго, што ўлады перанеслі месца акцыі на ўскраек гораду і яе час на 25 сакавіка (калі будзе праходзіць акцыя ў Менску), адмовілася ад яе правядзення.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў