Парламент Тайваня 17 траўня ўхваліў законапраект аб легалізацыі аднаполых шлюбаў.
Дакумент уступіць у сілу пасля таго, як яго падпіша прэзідэнт.
Пасля гэтага Тайвань стане першай краінай у Азіі, якая прызнала аднаполыя шлюбы.
Канстытуцыйны суд Тайваня ў траўні 2017 года прызнаў незаконнай дзеючую ў краіне забарону на аднаполыя шлюбы і загадаў уладам цягам двух гадоў змяніць заканадаўства.
ЮВ belsat.eu