У адміністрацыі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна выявілі выпадкі заражэння каронавірусам. Пра гэта заявіў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, піша «РИА Новости».
«Сапраўды, у адміністрацыі выяўленыя выпадкі каронавірусу. Гэта адпавядае рэчаіснасці, і прымаюцца ўсе неабходныя санітарна-эпідэміялагічныя захады, з тым каб не даць вірусу распаўсюдзіцца далей», – адзначыў Пяскоў.
Як удакладніў прадстаўнік Крамля, ён ведае пра адзін такі выпадак, і падкрэсліў, што Уладзімір Пуцін з захварэлым не кантактаваў.
ІІ belsat.eu