Рэгулятар атамнай энергетыкі Турцыі двойчы знаходзіў расколіны ў падмурку АЭС «Акую», якую будуе расейская дзяржаўная карпарацыя «Росатом», піша выданне «Habertürk».
Урачыстае адкрыццё будаўнічай пляцоўкі «Акую» з удзелам кіраўніка Турцыі Рэджэпа Эрдагана і прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.
Паводле выдання, першую расколіну знайшлі ў ліпені 2018 года года. Пасля таго як «Росатом» перазаліў бетон, з’явілася новая расколіна – праца па яе ліквідацыі скончылася ў верасні.
«Росатом» паведамляе, што будаўніцтва АЭС «Акую» ідзе ў адпаведнасці з графікам.
Праект атамнай электрастанцыі «Акую» ўключае чатыры энергаблокі з расейскімі рэактарнымі ўстаноўкамі ВВЭР-1200 (як і на БелАЭС). Кошт праекту ацэньваюць на $ 20 млрд.
ЮВ belsat.eu