Турэцкі хуткасны цягнік сышоў з рэек і ўрэзаўся ў лакаматыў, які правяраў тэхнічны стан чыгуначных шляхоў. Загінула прынамсі 7 асобаў. 43 атрымалі траўмы.
Губернатар Анкары Васіп Шазін прыбыў на месца здарэння і паведаміў, што цягнік ехаў з Анкары ў горад Конья ў цэнтральнай частцы Анатоліі, піша bbc.com.
Сутыкненне адбылося а 6:30 раніцы паводле мясцовага часу на станцыі Маршандыз, што прыкладна ў васьмі кіламетрах ад галоўнага вакзалу Анкары.
Два вагоны ўрэзаліся ў канструкцыю наземнага пераходу.
ЮВ, belsat.eu