Чарговы этап выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў завершаны. ЦВК выдаў пасведчанні кандыдатам у дэпутаты. Агулам па краіне зарэгістравана 560 асобаў, якія будуць змагацца за 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў.
Паводле рашэння ЦВК, сярэдні конкурс сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты складае 5 асобаў на адно месца.
Найбольшая канкурэнцыя ў Менску. Тут зарэгістравана 123 кандыдатаў. Найменей прэтэндэнтаў на Гарадзеншчыне і Віцебшчыне – усяго па 66.
Найбольшую актыўнасць па вылучэнні кандыдатаў выявілі палітычныя партыі, якія высунулі 320 асобаў. Астатнія прэтэндэнты вылучыліся шляхам збору подпісаў і працоўнымі калектывамі.
Пасля рэгістрацыі распачнецца агітацыйная кампанія, якая будзе доўжыцца да выбараў 17 лістапада.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада.
СК belsat.eu