ЦВК агучыла даты этапаў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі


Цэнтрвыбаркам апублікаваў каляндарны план па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў прэзідэнта Беларусі. Згодна з дакументам, прэзідэнцкая кампанія распачынаецца з 9 траўня.

Паводле каляндарнага плану ЦВК, прэтэндэнты на прэзідэнцтва павінныя падаць у Цэнтрвыбаркам дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы да 15 траўня. Збор подпісаў працягнецца з 21 траўня да 19 чэрвеня.

ЦВК павінен зарэгістраваць кандыдатаў з 5 да 14 ліпеня. Пасля гэтага распачнецца агітацыйная кампанія. А ўжо з 4 да 8 жніўня будзе датэрміновае галасаванне. Асноўны дзень галасавання – 9 жніўня.

Вынікі выбараў ЦВК мае агучыць не пазней за 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, павінен адбыцца 23 жніўня.

Кіраўніца Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына адзначыла, што праз пандэмію каронавіруса гэтая выбарчая кампанія «будзе вельмі рэзка адрознівацца ад кампаніяў па выбарах прэзідэнта, якія праходзілі раней».

СК belsat.eu

Стужка навінаў