Ціханоўскаму на тыдзень працягнулі перабыванне ў карцары


Папулярнаму відэаблогеру, кіраўніку ініцыятыўнай групы патэнцыйнай кандыдаткі на прэзідэнцтва Святланы Ціханоўскай ды ейнаму мужу Сяргею Ціханоўскаму, затрыманаму 29 траўня, працягнулі перабыванне ў карцары.

Ціханоўскі пакінуты ў карцары да 26 чэрвеня, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Пра гэта стала вядома 20 чэрвеня, калі Святлана Ціханоўская спрабавала перадаць яму перадачу.

Hавiны
Блогера Сяргея Ціханоўскага змясцілі ў карцар
2020.06.13 17:07

Пра тое, што Сяргея Ціханоўскага змясцілі ў карцар у СІЗА-1, стала вядома 13 чэрвеня. Меркавалася, што ён прабудзе там да 19 чэрвеня. Прычына такога пакарання невядомая.

  • Падставаю для «справы Ціханоўскага» стаў інцыдэнт, які адбыўся 29 траўня ў Горадні падчас пікету па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Адная з прысутных на пікеце жанчын стала правакаваць канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім, які адмаўляўся адказваць на яе пытанні і хацеў спыніць размову. Міліцыя выкарыстала гэта як падставу для ўмяшання, завязалася штурханіна. У выніку адзін міліцыянт упаў. На наступны дзень МУС заявіў, што распачатая крымінальная справа аб гвалце ў дачыненні да працаўніка органаў унутраных справаў.
  • Агулам у межах «справы Ціханоўскага» затрымалі 10 чалавек, у іх адбыліся ператрусы. 9 траўня Следчы камітэты паведаміў, што Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ сямі асобам высунулі абвінавачванні паводле ч.1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак) КК. Дзеянні аднаго з фігурантаў справы дадаткова кваліфікавалі паводле арт. 364 (гвалт у дачыненні працаўнікоў органаў унутраных справаў) КК і яшчэ адну асобу вінавацяць толькі па арт. 364. Усе яны знаходзяцца пад вартаю.
  • Праваабарончыя арганізацыя Беларусі лічаць інцыдэнт у Горадні правакацыяй, яны прызналі Ціханоўскага палітвязнем і патрабуюць вызвалення блогера. Вызваліць Ціханоўскага і ягоных паплечнікаў таксама заклікаў Еўразвяз. Еўрапарламент папярэдзіў, што ў дачыненні службовых асобаў, адказных за рэпрэсіі, могуць увесці новыя санкцыі.
Аб’ектыў
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу, у Еўразвязе абмяркоўваюць санкцыі
2020.06.09 22:58

МГ belsat.eu

Стужка навінаў