Часова выконваць абавязкі дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы будзе Чарлз Капэрмэн, які раней з’яўляўся намеснікам Джона Болтана. Пра гэта паведамляе Youtube-канал «Bloomberg TicToc».
З адпаведнай заявай 10 верасня выступіў прадстаўнік прэс-службы Белага дома Гоган Гідлі.
Капермэн займаў кіраўнічыя пасады ў кампаніях «Lockheed Martin» і «Boeing» і служыў у адміністрацыі былога прэзідэнта Роналда Рэйгана ў 1980-ых. З 2001 па 2010 гады ён працаваў у радзе дырэктараў Цэнтру палітыкі бяспекі.
У студзені 2019 года ён быў прызначаны намеснікам Джона Болтана.
Доналд Трамп звольніў свайго дарадцу па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана. Сваё рашэнне ён патлумачыў нязгодай з многімі прапановамі чыноўніка.
Джон Болтан жа заявіў, што сам падаў у адстаўку.
МГ belsat.eu