Толькі некалькі кветак на плоце ўкраінскай амбасады. Як беларусы адрэагавалі на авіякатастрофу ў Іране


Фотакарэспандэнт Belsat.eu пабываў каля дыпрадстаўніцтваў краінаў, грамадзяне якіх загінулі ў авіякатастрофе пад Тэгеранам 8 студзеня. Кветкі з’явіліся толькі каля амбасады Украіны.

Зніч каля ўкраінскай амбасады.
Фота: Ірыны Арахоўскай
Кветкі на плоце ўкраінскай амбасады.
Фота: Ірыны Арахоўскай

«Boeing 737» авіякампаніі «Міжнародныя Авіялініі Украіны» разбіўся неўзабаве пасля ўзлёту. На борце летака было 176 чалавек: 167 пасажыраў і 9 чальцоў экіпажу. Усе яны загінулі, паведамляе кіраўнік МЗС Украіны Вадзім Прыстайка. Сярод пасажыраў было 11 украінцаў (2 пасажыры і 9 чальцоў экіпажу), 63 грамадзяніна Канады, 82 – Ірану, 10 – Швецыі, 4 – Афганістану, 3 – Нямеччыны, 3 – Вялікай Брытаніі.

Абноўлена
Авіякатастрофа пад Тэгеранам – галоўнае пра крушэнне ўкраінскага самалёта
2020.01.08 07:10

belsat.eu

Стужка навінаў