Міністэрства замежных справаў Беларусі раскрытыкавала ацэнку парламенцкіх выбараў у нашай краіне, якую далі місія БДІПЧ АБСЕ і Еўрапейская служба замежнапалітычнай дзейнасці.
У міністэрстве падкрэслілі, што няма ідэальных выбарчых сістэмаў, а заганы можна знайсці ў любым выбарчым працэсе ў любой краіне. Пры гэтым адзначаецца, што місіі СНД і ШАС не выявілі парушэнняў.
Паводле заявы, у падмурку рашэння БДІПЧ АБСЕ ляжыць «асабістая ангажаванасць і суб’ектыўны падыход» чальцоў місіі. А саму ацэнку еўрапейскіх назіральнікаў у МЗС ахарактарызавалі як «беспадстаўнае і татальнае шальмаванне».
Пракаментавалі ў ведамстве і заклік да выбарчай рэформы ў Беларусі, адзначыўшы, што змены калі і будуць, то «не па чыёйсьці ўказцы, а па запытах нашага грамадства і эвалюцыйным шляхам».
МГ belsat.eu