Беларусы ў краіне і па-за яе межамі чарговы дзень працягваюць выходзіць і заяўляць пра сваю грамадзянскую пазіцыю.
Партызаны пачалі перадаваць прывітанні адзін аднаму з самай раніцы
І з гарачага Тэхасу
А потым танчылі
і ляпілі снегавікоў!
А яшчэ шпацыравалі на маршах. Разам з Каліноўскім!
Сёння людзі на вуліцах былі асабліва крэатыўнымі
На жаль, іх «фанаты» таксама былі на вуліцы
Спачатку спевакі выступілі ў касцёле,
а потым на вялікім онлайн канцэрце.
«У Беларусі можа быць прынятая толькі адна новая Канстытуцыя – народная. Пісаць і абмяркоўваць яе будзе народ. А чалавек, які апусціўся да тэрору адносна беларусаў, ніякага дачынення да галоўнага закону краіны не мае. Ён будзе і далей прасоўваць свой маніпуляцыйны праект, каб у чарговы раз падмануць нас і выйграць час для сябе. Але мы больш не верым таму, хто гатовы на катаванні і забойствы дзеля ўлады, хто павышае кошты і падаткі толькі дзеля таго, каб ягоныя кішэні канчаткова не апусцелі. Мы не верым таму, хто гандлюецца палітвязнямі і хоча ўтрымацца ў крэсле яшчэ цэлы год.
Лукашэнка вельмі стараецца пераканаць нас, быццам Беларусь з ім можа вярнуцца да нейкага спакойнага і квітучага жыцця. Так ён спрабуе прадаць нам стабільнасць з пятлёй на шыі», – заявіла Ціханоўская.
Выпісана было 2364 пацыенты.
Загінула ад інфекцыі 10 чалавек, агулам паводле афіцыйнай статыстыкі ахвярамі пандэміі ў Беларусі сталіся 1517 асобаў.
А беларусы працягваюць ісці!
Днём і ноччу.
У Маскве і Піцеры таксама не збіраюцца спыняцца
МГМ, belsat