Дзейсны прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў на прэзідэнцкіх выбарах 9 чэрвеня атрымаў 70,13 % галасоў выбарнікаў, паведаміла старшыня рады інстытуту «Грамадская думка» Айнур Мажытова, піша interfax.by.
«За Такаева прагаласавалі 70,13 %», – казала Мажытова падчас прэс-канферэнцыі ў Нур-Султане.
На другім месцы – кандыдат Аміржан Касанаў – 15,39 %, на трэцім – кандыдат ад партыі «Ак Жол» Данія Еспаева – 5,32 %.
Камуніст Жамбыл Ахметбекаў набраў 3,86 % галасоў, кандыдат ад партыі «Ауыл» Талеўтай Рахімбек – 3,03 %, кандыдат ад федэрацыі прафсаюзаў Амангельды Таспіхаў – 1,41 %, пісьменнік Садыбек Тугел на апошнім месцы з 0,86 % галасоў.
СК belsat.eu