Актывістку адпусцілі, а справу адправілі на дапрацоўку. 73-гадовую Ніну Багінскую трымалі трое содняў у ІЧУ за выказванне нязгоды са зносам крыжоў у Курапатах.
Яна трымала галадоўку з 5 красавіка.
Паўлу Севярынцу прысудзілі да 15 содняў арышту: за дробнае хуліганства (5 содняў) і непадпарадкаванне міліцыі (10 содняў). У рапарце сведка, міліцыянт Удодаў, напісаў, што Севярынец «упіраўся нагамі ў зямлю».
Іншыя затрыманыя палітыкі і актывісты таксама знаходзіліся на Акрэсціна. Суда чакаюць Мікалай Статкевіч, Максім Вінярскі і Вольга Нікалайчык. Іх судзяць у судзе Маскоўскага раёну.
У прыватнасці пра дату суда паведаміла ў сваім Фэйсбуку жонка сустаршыні БХД Паўла Севярынца Вольга.
Паўла затрымалі яшчэ 5 красавіка ў Курапатах, таксама як Вольгу Нікалайчык і Ніну Багінскую.
Максіма Вінярскі за кратамі з 6 красавіка.
Мікалай Статкевіч затрыманы напярэдадні, 7 красавіка.
СК belsat.eu