Сёлета расейцы амаль удвая сталі часцей адчуваць стомленасць, хваляванне і сум. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага Усерасейскім цэнтрам даследавання грамадскай думкі.
З канца 2017 году адсотак асобаў, якія распавялі пра стомленасць вырас з 8 да 19 %, пра сум – з 4 да 10 %, пра расчараванні – з 3 да 10 %, прыводзіць лічбы RBC.RU. Пры гэтым 49 % рэспандэнтаў адзначылі, што напярэдадні Новага года адчуваюць радасць і чаканне пераменаў да лепшага, 27 % – спакой і ўпэўненасць.
У канцы лістапада апытанне прадэманстравала, што 84 % апытаных сацыёлагамі расейцаў адчуваюць сябе шчаслівымі людзьмі. Больш аптымістычныя апынуліся людзі з добрым матэрыяльным становішчам – 94 % у параўнанні з тымі, хто бяднейшы -66 %. Траціна апытаных сацыёлагамі заявілі, што шчаслівымі іх робіць сям’я – 33 %, 16 % – адчуванне сябе здаровым чалавекам, 15 % – дзеці і добрая праца.
СК, belsat.eu