Святкуйце з «Белсатам»! Тэлепраграма на Раство


Якаснае еўрапейскае, амерыканскае ды беларускае кіно. Далучайцеся – не пашкадуеце!

«Белсат» можна глядзець праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн.

Копія мужа

Муж Нікі памёр пяць гадоў таму, але яна гэтак і не пагадзілася са стратаю. Аднойчы ў мастацкай галерэі яна сустракае мужчыну, вельмі падобнага да яго. У незнаёмца падобны твар і блакітныя вочы, выдатнае пачуццё гумару і ён гэтак жа апантаны мастацтвам. Нікі робіць усё, каб зблізіцца, але неўзабаве разумее, што мужчына мае свае таямніцы. Адна з апошніх роляў Робіна Ўільямза.

Што за фільм: «Абліччы кахання» (мастацкі, 2013 г., ЗША)

Калі глядзець: панядзелак, 6 студзеня, а 21:40

Рэцэпт на шлюб працягласцю 60 год

Пяць пар з розных куткоў свету распавядаюць, як вытрымаць разам 60 год. Сужэнцы з Японіі, якіх змусілі ўзяць шлюб, нестандартны нямецкі саюз і пара геяў з ЗША. Усе яны жывуць разам з часоў, калі першая шлюбная ноч нярэдка сапраўды была першай. Шчыры аповед пра секс, старасць і тое, што дапамагае заставацца разам.

Што за фільм: «Галоўная з начэй» (дакументальны, 2018 г., Нямеччына)

Калі глядзець: аўторак, 7 студзеня, а 17:00

Фільм беларуса, які скарыў Амстэрдам – Каны дакументальнага кіно

Найлепшая сярэднеметражная стужка сёлетняга фестывалю дакументальнага кіно IDFA ў Амстэрдаме, знятая рэжысёрам Андрэем Куцілам пры дапамозе «Белсату».

Гісторыя сяброўства паміж сталым польскім мастаком Анджэем Струмілам і маладой беларускай мастачкай Марыяй. Пан Анджэй мае два галоўных захапленні: жывапіс і гадаванне арабскіх коней. Дзялянка, на якой стаіць ягоны дом, нагадвае выспу: з трох бакоў яе атачаюць непраходныя балоты і рэчка Чорная Ганча. Ён мала спіць, бо лічыць, што часу засталося няшмат: яму амаль 90 гадоў.

Марыя жыве ў спальным мікрараёне на ўскраіне Менску. Стандартных складнікаў «жаночага шчасця» ёй не дастаткова. Марыю прыцягваюць дзівосныя таямніцы жыцця, якія хаваюцца ў свеце пана Анджэя. Дзяўчына ўцякае туды без аглядкі, пакідаючы ў Менску мужа.

Што за фільм: «Сума» (дакументальны, 2018 г., Беларусь–Польшча)

Калі глядзець: аўторак, 7 студзеня, а 21:25

Уся тэлепраграма «Белсату» на тыдзень

«Белсат» можна глядзець праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн на нашай старонцы.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў