Сваякам Рамана Бандарэнкі не аддаюць яго цела


«Плошча перамен» пераўтварылася ў народны мемарыял, прысвечаны Раману Бандарэнка. Мужчына памер напярэдадні вечарам у шпіталі пасля брутальнага затрымяння і збіцця невядомымі. Менск, Беларусь. 13 лістапада 2020 году.
Фота: ВВ / Белсат

Сваякам забітага абаронцы плошчы Пераменаў дагэтуль не аддаюць ягонае цела.

Раніцай 16 лістапада маці Рамана Бандарэнкі двойчы прыязджала ў Генеральную пракуратуру, каб атрымаць дазвол на выдачу цела, але на прыём не змагла трапіць. З ёй таксама ніхто не звязваўся, піша Tut.by.

«Яшчэ ў пятніцу былі ў Следчым камітэце, там адказалі, справа ўжо ў Генпракуратуры, звяртацца варта туды. Мы так і зрабілі, адказ не атрымалі. Нам казалі, што менавіта следчы павінен даць дазвол на выдачу цела. Мы не ведаем нічога: зрабілі экспертызу ці не, цела Рамана нам пакуль не аддалі, з намі ніхто не звязваўся. Трэба ж планаваць пахаванне… пайшоў чацвёрты дзень», – распавядае Вольга Кучарэнка, стрыечная сястра Рамана Бандарэнкі.

Паводле сваякоў, адна з рытуальных залаў прапанавала ім свае паслугі, а потым заявілі, не патлумачыўшы прычын: «Мы вымушаныя вам адмовіць».

Hавiны
Смерць Рамана Бандарэнкі выклікала хвалю абурэння і салідарнасці. Краіна развітваецца з героем
2020.11.13 08:36
  • 31-гадовы Раман Бандарэнка быў збіты 11 лістапада. З Цэнтральнага РАУС Менску яго даставілі ў больніцу, дзе ўвечары наступнага дня ён памёр.
  • У СК і МУС заяўляюць, што да забойства датычныя «неабыякавыя грамадзяне», якім не падабаюцца бел-чырвона-белыя стужкі. Пры гэтым ёсць падазрэнні старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў і баксёр Дзмітрый Шакута, якія гуляюць у хакей з прадстаўнікамі сям’і Лукашэнкаў.
  • На плошчы Пераменаў, адкуль выкралі Рамана Бандарэнку, і ў іншых месцах Беларусі ўтварыліся народныя мемарыялы памяці забітага. Але пасля разгону 16 лістапада Маршу смелых многія з іх былі знішчаныя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў