На гандляваннях 23 сакавіка зафіксавалі падзенне беларускага рубля ў дачыненні заходніх валютаў.
На момант напісання артыкула, курс долара на БВФБ ужо вырас на 3,09 % да Br 26383, а еўра – на 2,48 % да Br 2,8307. 100 расейскіх рублёў патаннелі на 0,26 % да Br 3,2675.
Растуць курсу і ў камерцыйных банках. Гэтак, самы высокі курс долара Br 2,803 усталяваў «Белінвестбанк», еўра Br 3 – «Банк Рашэнне».
Як доўга будзе абясцэньвацца рубель, ніхто не ведае, заявіў у каментары belsat.eu старшы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб. Паводле яго, курс нацыянальнай валюты залежыць як ад вонкавых, так і ад унутраных фактараў.
«Вонкавыя фактары – гэта падзенне цаны на нафту і падзенне курсу расейскага рубля да долара. Унутраныя фактары – гэта дысбаланас паміж попытам і прапановай на валюту. Тут, хутчэй за ўсё, і попыт вырас і адначасова прапанова знізілася», – адзначыў эканаміст.
Пры гэтым, паводле яго, няма аніякіх межаў, да якіх мог бы расці курс долара.
«Няма ніякай чароўнай формулы, якая б паказала, што можам дарасці да Br 3 ці да Br 5, а далей не можам. Гэтых межаў няма і няма адкуль узяцца», – падкрэсліў Вадзім Іосуб.
Разам з тым, дадаў ён, гэта не значыць, што ў бліжэйшыя гады «долар будзе расці да бясконцасці». Гэта значыць, што разлічыць гэтую мяжу немагчыма. На думку эканаміста, нейкая фактычная мяжа будзе і нават будуць кароткачасовыя адскокі ды больш даўгі разварот і зніжэнне курсу, але калі гэта будзе – невядома.
МГ belsat.eu