У судзе Партызанскага раёну Менску распачаўся разгляд скаргі менскага ўрача-педыятра Дзмітрыя Серады на міліцэйскае бязмежжа. Пракуратура, пасля яго зваротаў, так і не завяла крымінальную справу і не пакарала супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, якія збілі Дзмітрыя, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».
У жніўні 2016 году ў кватэру Дзмітрыя Серады ўварваўся АМАП. Пры гэтым сілавікі выбілі ўваходныя дзверы і шкло балконнай дзверы ў кухні. Дзмітрыя паклалі тварам на падлогу, заламалі рукі за спіну, апранулі кайданкі. Затым міліцыянты працягнулі збіваць менчука ў машыне па дарозе ў РАУС. І толькі на наступным дзень, пасля содняў утрымання ў пастарунку, следчы высветліў, што ў дачыненні да затрыманага «няма падставаў для далейшага ўтрымання яго пад вартай».
Пасля гэтага Дзмітрый Серада пачаў складаць скаргі на дзеянні АМАПу і патрабаваў завесці крымінальную справу на сілавікоў. Пракуратура пасля некалькіх адмоваў усё ж завяла крымінальную справу, аднак ніякіх зменаў гэта не прынесла – нікога з супрацоўнікаў АМАПу не прыцягнулі да адказнасці.
У выніку Дзмітрый Серада звярнуўся ў суд.
СК belsat.eu