Фотакалаж на старонцы беларускага дзяржаўнага навінавага агенцтва
На Сахаліне героя баевікоў 1990-х сустракалі караваем і чырвонай ікрой.
Амерыканскі актор, сцэнарыст, рэжысёр сёння прыляцеў на расейскі востраў Сахалін. Тут яго сустракалі дзяўчыны ў рускіх нацыянальных строях, з караваем ды з чырвонай ікрой.
Падчас размовы з журналістамі Сігал не выключыў, што хутка атрымае расейскае грамадзянства.
«Я думаю, расейскае грамадзянства – недзе на гарызонце. Я б вельмі хацеў некалькі месяцаў у годзе праводзіць са сваймі сябрамі ў Расеі, з людзьмі, якія мяне тут любяць і чакаюць», – заўважыў амерыканец.
На пытанне, наколькі слушная інфармацыя пра камерцыйную цікаўнасць зорнага актора да Сахаліну, Стывен Сігал заявіў, што Сахалін «мае вельмі добры патэнцыял для вядзення бізнесу» і знаходзіцца побач з Японіяй, што яго прываблівае.
Нядаўна амерыканскі актор знаходзіўся з візітам у Менску. Паведамлялася, што ён мае намер інвеставаць некалькі мільёнаў долараў у праект кампаніі «Dana Holdings» «Маяк Менску». Паводле медыяў, у адным з дамоў комплексу Стывен Сігал зарэзерваваў цэлы паверх.
Пасля знаходжання ў Беларусі вядомы амерыканец накіраваўся ў Кыргызстан, дзе наведаў Сусветныя гульні качэўнікаў.
НМ, belsat.eu, паводле «Интерфакс»