Ініцыятыва збору сродкаў BY_Help запусціла краўдфандынг для падтрымання тых, хто пацярпеў ад пераследу ў перыяд выбарчай кампаніі 2020 года.
«Грамадства і праваабаронцы абураныя тым, што дзяржава зноў брутальна парушае правы чалавека, замест таго, каб правесці свабодныя, сумленныя і справядлівыя выбары», – заяўляюць арганізатары.
Пералічыць сродкі можна праз:
Ужо сабрана больш за $ 31 тыс.
Грошы пойдуць на аплату штрафаў паводле адміністрацыйных справаў, адвакатаў і перадач – паводле крымінальных, а таксама на падтрыманне сем’яў рэпрэсаваных. Прыярытэт у выплатах будзе тым, хто ўпершыню трапіў пад пераслед.
МГ belsat.eu