Старшыня Сенату Польшчы: Ідэальна было б, калі б віз паміж нашымі краінамі не было


Станіслаў Карчэўскі ў праграме «Контуры» заявіў, што адной з яго мэтаў зʼяўляецца скасаванне віз паміж Беларуссю і Польшчай.

«Ідэальна было б, калі б віз зусім не было, і жыхары нашых краін маглі свабодна ездзіць у адзін і ў другі бок. Такая мая мэта, але калі я яе дасягну, я не ведаю. Справа ў тым, што мяжа паміж Беларуссю і Польшчай – гэта мяжа не толькі паміж дзвюма краінамі, але і паміж Беларуссю і Еўразвязам. На мой погляд, станоўчую ролю тут магла б адыграць праграма Малога памежнага руху. Над гэтым нам трэба будзе папрацаваць, прычым не толькі на міністэрскім узроўні, але і з прыцягненнем экспертнай супольнасці. Ну а сваю задачу, як маршала Сенату і прадстаўніка кіруючай партыі, я бачу ў тым, каб стварыць для такой працы спрыяльны клімат», – распавёў Карчэўскі.

Станіслаў Карчэўскі наведваў нашу краіну 4-6 снежня. Польскія палітыкі сёлета ўжо чацвёрты раз наведваюць Беларусь.

Акрамя Лукашэнкі Карчэўскі сустрэўся са старшынём Савету Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, а таксама з прадстаўнікамі польскай меншасці і беларускай апазіцыі.

Больш пра візіт польскай афіцыйнай дэлегацыі ў Беларусь – у відэаматэрыялах «Абʼектыву».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў