Пра самыя папулярныя і незвычайныя імёны *нованароджаных* менчукоў паведамілі ў сталічных загсах.
Аказалася, што імёны Аляксандр і Сафія менскія бацькі выбіраюць часцей за іншыя.
Сярод жаночых імёнаў лідаруюць Марыя, Ганна, Паліна і Ева, пішуць «Минск-новости».
У топ-5 мужчынскіх імёнаў за Аляксандрам трапілі Міхаіл, Арцём, Іван і Раман.
Самыя рэдкія імёны сярод хлопчыкаў: Леанарда, Міхей, Сулейман, Юша, Дыён, Дарый, Вілен, Велізар, Эмін, Януш, Лука, Дарамір, Казімір, Яфім.
А сярод дзяўчат – Камелія, Іларыя, Віяна, Вівэя, Майра, Верыта, Асіль, Марфа, Глафіра, Ада, Эсфір, Амелі i Жасмін.
Занатоўвайце!
ДР belsat.eu