Самалёт SSJ 100 заходзіў на пасадку з перавышэннем максімальнай масы на 1,6 тоны, але без перавышэння хуткасці, гаворыцца ў дакуменце Федэральнага агенцтва паветранага транспарту, які трапіў да «РИА Новости».
«Да моманту ўваходу ў глісаду маса самалёта складала каля 42600 кілаграмаў, што на за 1600 кілаграмаў перавышала максімальна дапушчальную пасадачную масу», – гаворыцца ў дакуменце.
«Зніжэнне па глісадзе ажыццяўлялася без істотных адхіленняў на хуткасці 155–160 вузлоў (287–296 кіламетраў у гадзіну). Паводле кіраўніцтва па лётнай эксплуатацыі, хуткасць заходу на пасадку для ўмоваў, якія былі, складае 155 вузлоў», – адзначае ведамства.
5 траўня самалёт «Аэрафлоту» «Sukhoi Superjet 100» вылецеў з Масквы ў Мурманск, але пасля праблемаў з электронікай і стратай сувязі вярнуўся ў Шарамеццева, дзе жорстка сеў.
Пры пасадцы ў самалёт падламаліся стойкі шасі і загарэліся рухавікі.
У выніку катастрофы загінуў 41 чалавек з 78 асобаў, які былі на борце.
ДД belsat.eu