Спрэчка Украіны з Расеяй у Еўрапейскім судзе адкладзена на нявызначаны тэрмін


Вялікая палата Еўрапейскага суду па правах чалавека (ЕСПЧ) адклала на нявызначаны тэрмін з фармулёўкай паводле «арганізацыйных прычынаў» слуханні ў міждзяржаўнай справе «Украіна супраць Расеі», якія былі прызначаны на 27 лютага. Адмена слуханняў за такі кароткі тэрмін можа быць звязаная з прэзідэнцкімі выбарамі ва Украіне.

Новая дата паседжання пакуль не агучваецца, піша «Коммерсант».

Улады Украіны абвінавачваюць РФ у парушэнні арт. 2 (права на жыццё), арт. 3 (забарона катаванняў), cт. 5 (права на свабоду і бяспеку), арт. 6 (права на справядлівае судовае разбіральніцтва), арт. 8 (права на павагу прыватнага жыцця), арт. 9 (свабода веравызнання), арт. 10 (свабода выказвання меркаванняў) і шэраг іншых.

У скарзе, у прыватнасці, гаворыцца пра забойствах украінскіх вайскоўцаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў і грамадзянскіх асобаў, жорсткае абыходжанне з крымскімі татарамі, незаконным увядзенні расейскага грамадзянства, напады, выкраданні, пераслед журналістаў, пераслед і запалохванні ўкраінскіх праваслаўных святароў і імамаў, канфіскацыі маёмасці ўкраінскіх юрыдычных асобаў.

Акрамя міждзяржаўных пазоваў у ЕСПЧ сабралася больш за 4 тысячы індывідуальных скаргаў вакол падзеяў у Крыму, Усходняй Украіне і Данбасе.

Крыніца «Коммерсанта», блізкая да ўрада РФ, адзначыла, што раней ЕСПЧ адхіліў зварот расейскіх уладаў даць дадатковы час на падрыхтоўку пазіцыі РФ, абмежаваўшы тэрмін 31 снежня 2018 года. На думку суразмоўцаў «Коммерсанта», акрамя адводу суддзяў перанос можа быць звязаны з прэзідэнцкімі выбарамі ва Украіне і выгадны абодвум бакам.

Hавiны
ЕСПЧ абавязаў Расею выплаціць 10 млн еўраў за дэпартацыю грузінаў
2019.01.31 16:28

СК, belsat.eu

Стужка навінаў