Паводле прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкаму, здарэнне адбылося 20 кастрычніка ў доме па вуліцы Ясеніна.
Мужчына 1988 года нараджэння, які раней меў судзімасці, моцна выпіў, прыйшоў да сяброўкі і вывеў ейнага сабаку на лесвічную пляцоўку і пачаў збіваць. Ён падымаў жывёлу вышэй галавы і кідаў яе на падлогу, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкаму.
Калі на пляцоўку выйшла суседка і паспрабавала абараніць жывёлу, п’яны мужчына кінуўся і на яе, але тая паспела схавацца ў сваёй кватэры. Пазней мужчына вынес сабаку на агульны балкон і скінуў жывёліну з 5 паверху. Сабака памёр на месцы ад атрыманых траўмаў.
Жыхары дому выклікалі міліцыю. Участковы інспектар і група аператыўнікаў даставілі мужчыну ў Маскоўскі РУУС, дзе склалі на яго пратакол за дробнае хуліганства ды адвезлі на Акрэсціна.
ЮВ, belsat.eu