Паводле інфармацыі Hrodna. life, у пачатку жніўня ў пункце пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы па падазрэнні ў атрыманні хабараў і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі затрымалі змену мытнікаў, якія працавалі пры афармленні грузавых аўтамабіляў.
Па інфармацыі выдання, сярод затрыманых ёсць і былыя працаўнікі мытні: іх узялі на наступны дзень.
Сваякі мытнікаў кажуць, што аперацыю праводзілі менскія сілавікі, верагодна КДБ. Паводле сваякоў, затрыманыя ўжо супрацоўнічаюць са следствам і даюць прызнальныя паказанні.
Афіцыйна інфармацыю пра крымінальную справу супраць гарадзенскіх мытнікаў дзяржаўныя органы пакуль не пацвярджаюць.
ІІ, belsat.eu, паводле Hrodna. life