СК Расеі завёў крымінальную справу аб адмыванні грошай праз фонд Навальнага


Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу аб адмыванні каля мільярда расейскіх рублёў (амаль $ 15,4 млн) праз Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) Аляксея Навальнага.

Паводле следства, з 2016 да 2018 гады «асобы, якія маюць дачыненне да дзейнасці некамерцыйнай арганізацыі «Фонд барацьбы з карупцыяй» (ФБК), у тым ліку працаўнікоў фонду», атрымалі грошы ад трэціх асобаў.

Хто праходзіць падазраваным па гэтай крымінальнай справе, не паведамляецца.

Першым пра новую крымінальную справу паведаміла выданне «Праект». Кіраўнік штабу Навальнага Леанід Волкаў так пракаментаваў паведамленне СК РФ: «Хочуць, здаецца, абвясціць усе ахвяраванні (якія ішлі праз мае рахункі)» адмываннем (цікава, чаго?) – гэта значыць зрабіць фінансаванне рэгіянальных штабоў Навальнага немагчымым».



ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў