Амерыканскі актор Арнольд Шварцэнэгер падаў у суд на расейскую кампанію «Promobot», якая распрацоўвае робатаў. Пра гэта паведамляе партал TMZ.
Нагодай для пазову стала тое, што расейскі стартап выкарыстоўвае знешнасць актора, каб рэкламаваць сваіх робатаў-няняў. Гэты робат можа сачыць за дзіцём у адсутнасць бацькоў. Ён капіюе міміку і эмоцыі чалавека: рухае вачыма, вуснамі, бровамі, мае размаўляе. Яму можна надаць знешнасць любога чалавека, у тым ліку бацькоў, а ў якасці прыкладу кампанія абрала Шварцэнэгера.
Зорку гэта не задаволіла, і ён падаў у суд на кампанію, патрабуючы кампенсацыю ў памеры $ 10 млн, усіх судовых выдаткаў і прыбытак кампаніі, атрыманы пры дапамозе знешнасці Шварцэнэгера.
Таксама актор збіраецца дамагчыся забароны для «Promobot» на выкарыстанне яго знешнасці. Раней знакамітасць ужо адмовіла расейскай кампаніі ў магчымасць выкарыстоўваць яго знешнасць, але сёлета фірма зноў паказала робата з тварам Шварцэнэгера на выставе ў Нью-Ёрку.
У «Promobot» заяўляюць, што могуць утылізаваць абалонку робата, паведамляе РИА Новости.
«Мы не паказвалі, што гэта Арнольд Шварцэнэгер, не згадвалі яго імя, не хацелі выкарыстоўваць знешнасць, каб прасоўваць свой прадукт, робата будзем утылізаваць», – распавялі ў кампаніі.
Утылізаваная будзе толькі скура, а не сам робат.
МГ belsat.eu