У Беларусі працягваецца 10-ы дзень пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў. Сабралі для вас асноўныя планы на гэты дзень.
У Менску да Купалаўскага тэатру, дзе за ўдзел у дэманстрацыях і заявы звольнілі дырэктара Паўла Латушку, прыехаў міністр культуры Юрый Бондар. Да ўстановы падтрымаць пратэстоўцаў ужо прыбыла прадстаўніца аб’яднаных штабоў Марыя Калеснікава.
А 12:00 у сацсетках заклікаюць прыйсці да СІЗА-1 на Валадарскага ў Менску, дзе змяшчаецца Сяргей Ціханоўскі, каб павіншаваць яго «гучна-гучна» з днём народзінаў.
Таксама тэлеграм-канал заклікае падтрымаць працаўнікоў заводаў «Атлант» і МТЗ, выказваць салідарнасць з работнікамі БТ, ОНТ і СТВ, пачынаць забастоўкі на іншых прадпрыемствах.
З раніцы каля Макаёнка, 9 мае ісці канцэрт забароненых у Беларусі музыкаў, піша Каця Пытлева.
А 19:00 у Чырвоным касцёле пачнецца экуменічная малітва за Беларусь.
У гэты ж час NEXTA заклікае збірацца ў Менску на Плошчы Незалежнасці і плошчах іншых гарадоў.
МГ belsat.eu