Давераная асоба Святланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова занесла ў ЦВК скаргу на Менгарвыканкам у сувязі з перашкодай зладзіць агітацыйны пікет 6 жніўня. Раней штаб накіраваў заяўку на мітынг на плошчы Бангалор у гэты дзень. Але сталічныя чыноўнікі раптам вырашылі зладзіць тут у гэты час іншае мерапрыемства, піша Радыё «Свабода».
Улады Савецкага раёну Менску вырашылі 6 жніўня зладзіць у парку Дружбы народаў мерапрыемствы з нагоды чыгуначных войскаў. Але ў штабе Ціханоўскай нагадваюць, што адразу ж пасля рэгістрацыі кандыдатаў Святлана Ціханоўская падала заяўкі на пікеты ў тым ліку і на 6 жніўня. Сама акцыя з нагоды чыгуначных войскаў, на думку прадстаўнікоў кандыдата, не мае дачынення да агітацыі.
Аналагічную скаргу аб’яднаны штаб падаў таксама ў Менгарвыканкам.
СК belsat.eu