У дзіцяці пашкоджаныя косткі чэрапу і рэчыва галаўнога мозгу.
Здарэнне адбылося ўдзень 19 лютага. Пасля аказання першай меддапамогі ў Наваполацку, яго завезлі ў Віцебск, дзе зрабілі трэпанацыю чэрапу, прыбралі аскепкі костак і пашкоджанае рэчыва мозгу. Дактары кажуць, што ягонаму жыццю нічога не пагражае.
Следчыя высветлілі, што дарослыя ў момант здарэння былі побач з дзіцём і сабакам. Бацькі былі цвярозыя. Усё адбылося на кухні ў бабулі, у госці да якой прыехала пара ў Наваполацк. Далмацінец, які належыць жанчыне, укусіў немаўляці, калі тое поўзала па падлозе. Сям’я характарызуецца станоўча, да сацыяльна небяспечных не належыць.
Следчыя забралі дакументы аб рэгістрацыі сабакі, далмацінец прышчэплены і мае пашпарт. Былі апытаныя суседзі. Па факце траўмавання дзіцяці праводзіцца праверка.
ДР belsat.eu