У лісце да новага прэзідэнта Украіны ён адзначыў, што яго пазбавілі грамадзянства ў парушэнне канстытуцыі і міжнароднага права, а таксама, што яму не патрэбныя ніякія пасады і прэферэнцыі.
Пра гэта распавёў адвакат палітыка, які перадаў ліст у адміністрацыю Зяленскага, піша Інтэрфакс-Украіна.
Саакашвілі напісаў, што «нельга пакідаць чалавека ўвогуле без грамадзянства».
У ліпені 2017 года Парашэнка пазбавіў Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства, бо ў 2015 годзе ён нібыта ўказаў недакладную інфармацыю ў заяве на атрыманне грамадзянства і не паведаміў пра судзімасць. Украінскія праваахоўнікі падазравалі Саакашвілі ў фінансавым падтрыманні ад алігарха Сяргея Курчэнкі, які бег з Украіны.
Міхэіла Саакашвілі брутальна затрымалі ў кіеўскім рэстаране «Сулугуні» 12 лютага і пасля вывезлі на самалёце ў Варшаву. Палітыка пусцілі на тэрыторыю Польшчы паводле заявы аб рэадмісіі (вяртанне нелегала ў краіну, адкуль ён нелегальна прыбыў – заўвага belsat.eu), пададзенай Нацыянальнай міграцыйнай службай Украіны.
З Польшчы ён паехаў у Нідэрланды і папрасіў дапамогі ў Мэркель. Тады ён паабяцаў вярнуцца ва Украіну.