Кошты хочам як у Смаленску. Менск агучыў пазіцыю ў газавых перамовах


Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас акрэсліў пазіцыю Беларусі ў справе коштаў на расейскі газ у наступным годзе. Менск разлічвае, што кошт на сыравіну будзе на ўзроўні Смаленскай вобласці плюс транспартаванне, паведамляе TUT.by.

«Наша пазіцыя – гэта кошты бліжэйшага ад нас рэгіёну РФ, Смаленскай вобласці, плюс выдаткі на транспартаванне», – сказаў прэмʼер-міністр Сяргей Румас.

Кіраўнік беларускага ўраду нагадаў, што паводле інтэграцыйных дакументаў прадугледжваюцца роўныя ўмовы для субʼектаў гаспадарання. Паводле яго словаў, гэта павінна датычыцца і роўных коштаў на энерганосьбіты.

«Пытанне, з якога году будуць кошты Смаленскай вобласці, – гэта прадмет перамоваў», – дадаў Сяргей Румас.

У праекце бюджэту Беларусі на наступны год кошт на расейскі газ для закладзены ў памеры 127 долараў за 1 тысячу кубаметраў. Але перамовы з Расеяй на гэты конт пакуль не распачыналіся.

Раней Расейскі бок катэгарычна адмовіўся размаўляць пра кошты на газ, пакуль не будзе вырашана пытанне аб паглыбленні інтэграцыі. Прынамсі такую заяву агучыў віцэ-прэм’ер РФ Дзмітрый Козак. Паводле віцэ-міністра толькі пасля завяршэння перамоваў па інтэграцыі будзе зразумела, як бакі будуць збліжаць рынкі газу і ці будзе створаны адзіны або агульны рынак газу.

У сваю чаргу прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сказаў, што да канца году Беларусь і Расея дамовяцца пра кошты на газ.

Аб’ектыў
«Ужо і інтэграцыя не патрэбная». Крэмль можа павысіць цану на газ
2019.11.27 22:17

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў