Ручны багаж «Wizz Air» і «Ryanair» з лістапада будзе платны


З 1 лістапада карыстальнікі танных авіякампаніяў мусяць даплачваць за дадатковы багаж.

Пасажыры «Ryanair» змогуць узяць з сабой на борт толькі невялікі ручны багаж памерам да 40x20x25 см, які мусіць змясціцца пад фатэлем. Вялікі багаж да 55x40x20 см і вагою 10 кг трэба будзе здаваць, за што давядзецца плаціць 8 еўраў або 10 еўраў, калі вы плаціце за яго пазней, чымся рэзервуеце квіток.

Пасажыры з «Prioriy boarding» захаваюць мажлівасць браць дзве торбы, але сяброўства ў «Prioriy boarding» падаражэе з 5 да 8 еўраў.

Падобныя змены чакаюць кліентаў «Wizz Air», якія не выкупілі паслуг «Wizz Priority». Максімальны памер ручнога багажу – 40х30х20 см (вага 10 кг).

У кампаніі цяпер тры віды зарэгістраванага багажу: невялікіх памераў – да 55x40x23 см і вагою 10 кг, вялікі багаж 20 кг і вялікі багаж да 32 кг.

Не ўсе еўрапейскія краіны згодныя з такім рашэннем. У дзеяннях лоўкостэраў Антыманапольны камітэт Італіі пабачыў у дзеяннях лоўкостэраў відавочнае парушэнне правоў спажыўцоў і часова адмяніў новыя правілы.

Беларусы з’яўляюцца рэкардсменамі ў колькасці шэнгенскіх візаў не першы год запар. Аднак кошт візаў для беларусаў застаецца адным з самых высокіх сярод краінаў былога Савецкага Саюзу. Для грамадзянаў нашай краіны ён складае 60 еўраў, у той час як, напрыклад, для расейцаў – 35 еўраў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў