«Рэпарцёры без межаў» заклікаюць вызваліць аўтараў-беларусафобаў


Міжнародная праваабарончая арганізацыя апублікавалі заяву, у якой заклікалі беларускія ўлады «неадкладна вызваліць трох блогераў – Дзмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыпценку».

Кіраўнік аддзелу Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі «Рэпарцёраў без межаў» Ёхан Бірк з нагоды гэтых затрыманняў зазначыў, што артыкулы гэтых аўтараў «былі спрэчнымі, але гэта не апраўдвае іх затрымання»

Ён адзначыў, што ўзяццё пад варту ані неабходнае, ані прапарцыянальнае паводле міжнародных стандартаў.

«Мы просім беларускія ўлады вызваліць іх і забяспечыць справядлівае судовае разбіральніцтва з прыцягненнем незалежных экспертаў для ацэнкі зместу публікацый», – заявіў Бірк.

Беларускіх аўтараў «Рэгнум», «Лента.ру» і «ЕАДэйли» затрымалі на пачатку месяца. Яны знаходзяцца пад вартай. Справы ўсіх траіх абʼядналі ў адну. Ім інкрымінуюць дзеянне ў складзе групы ды вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці. Ім пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення. Апроч антыбеларускіх артыкулаў, Рэнгум адкрыта падтрымлівае вайсковую агрэсію Расеі ва Украіне.

Стужка навінаў